BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва

  • 25.04.2025, 12:51

Сёмы раз за год.

У суботу, 26 красавіка, у Беларусі чарговы раз падаражэе аўтамабільнае паліва. Як і раней, кошты вырастуць на 2 капейкі.

За літр паліва давядзецца заплаціць па наступных расцэнках:

АІ-92 - 2,48 рубля; АІ-95 - 2,58 рубля;АІ-98 - 2,80 рубля;дызельнае паліва - 2,58 рубля.

Канцэрн "Белнафтахім" раней абвясціў, што на працягу вясны 2025 года паліва падаражэе на 16 капеек за літр. Падвышэнне адбываецца ў восем этапаў - па 2 капейкі за тыдзень. Заўтрашняе падаражанне будзе ўжо сёмым у гэтым годзе.

Апошнія навіны