Самалёт з Уіткофам прызямліўся ў Маскве
- 25.04.2025, 12:57
Гэта чацвёрты візіт спецпасланніка Трампа ў РФ сёлета.
Самалёт, на борце якога, магчыма, знаходзіўся спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, прызямліўся ў Маскве. Пра гэта паведаміла расейскае прапагандысцкае агенцтва "Інтэрфакс".
Суразмоўца агенцтва адзначыў, што самалёт прызямліўся ў аэрапорце Унукава.
Паводле звестак сэрвісу Flightradar24, бізнэс-джэт Bombardier Global 7500 выконваў прамы пералёт з аэрапорта Маямі.
Раней выданне Axios са спасылкай на крыніцы пісала, што Уіткаф 25 красавіка сустрэнецца з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.