BE RU EN

З’явілася відэа падрыву аўто расейскага генерала Маскаліка

  • 25.04.2025, 14:31

Выбуховае прыстасаванне прывялі ў дзеянне дыстанцыйна.

РасСМІ паказалі момант выбуху аўтамабіля ў горадзе Балашысе Маскоўскай вобласці, у выніку якога, імаверна, загінуў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба УС РФ Яраслаў Маскалік.

Адпаведнае відэа апублікаваў расейскі Telegram-канал 112.

Паблік паведаміў, што аўтамабіль Volkswagen узарваўся а 10:40 паводле менскага часу, калі каля яго праходзіў высокапастаўлены чыноўнік расейскага Генштаба.

Telegram-канал мяркуе, што выбуховае прыстасаванне прывялі ў дзеянне дыстанцыйна. Адзначаецца, што выбухоўка была начыненая элементамі паразы і ўсталяваная ў салоне іншамаркі.

У той жа час крыніцы з месца здарэння расказалі, што на аўто было ўсталяванае газабалоннае абсталяванне.

Апошнія навіны