Прарасейскі лідар кіроўнай партыі Грузіі пакідае палітыку
- 25.04.2025, 15:55
Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі.
Старшыня партыі «Грузінская мара» Іраклій Гарыбашвілі абвясціў, што сыходзіць з палітыкі.
Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі, яго словы прыводзіць партал SOVA.
Гарыбашвілі некалькі разоў падзякаваў заснавальніку і ганароваму старшыні «Грузінскай мары» Бідзіну Іванішвілі і заявіў, што сыходзіць з палітыкі, бо «скончыў сваю місію».
«Сёння я хацеў бы паведаміць вам аб сваёй пастанове пакінуць палітыку. Апошнія некалькі тыдняў не спыняюцца спекуляцыі наконт маёй далейшай палітычнай дзейнасці. Адпаведна, я ўважаю сябе абавязаным перад грамадствам даць вычарпальныя адказы на наяўныя пытанні», - сказаў Гарыбашвілі.
Ён сказаў, што выканаў сваю «ганаровую місію», папрацаваўшы спачатку міністрам абароны, двойчы прэм'ер-міністрам і старшынём партыі.
«Цяпер я больш не бачу неабходнасці заставацца на пасадзе старшыні партыі і ў палітыцы агулам, таму я пастанавіў пакінуць пасаду старшыні «Грузінскай мары» і сысці з палітыкі. Я працягну служыць сваёй краіне з іншай пазіцыі», - заявіў Гарыбашвілі.
Гарыбашвілі абвясціў пра адстаўку з пасады прэм'ер-міністра ў канцы студзеня 2024 года. А ўжо 1 лютага ён узначаліў кіроўную партыю «Грузінская мара».
Замест яго былы старшыня партыі Іраклій Кабахідзэ стаў новым прэм'ер-міністрам Грузіі, якая за ягоным праўленнем узмацніла антызаходні разварот і спыніла збліжэнне з ЕЗ.
Гарыбашвілі доўгі час працаваў у «Карту Груп» фактычнага кіраўніка Грузіі, прарасейскага алігарха Бідзіны Іванішвілі.