BE RU EN

Зяленскі: Украіна перадала Трампу свае прапановы наконт мірнага плану ЗША

  • 25.04.2025, 20:23
Зяленскі: Украіна перадала Трампу свае прапановы наконт мірнага плану ЗША

Яны датычацца гарантый бяспекі.

Украінская дэлегацыя перадала амерыканскай у Лондане адказ на мірныя прапановы адміністрацыі Трампа. Яны датычацца гарантый бяспекі. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў 25 красавіка падчас ускладання кветак каля разбуранага ўдарам РФ дома ў Святошынскім раёне Кіева.

Паводле ягоных словаў, Украіна разам з еўрапейскімі партнёрамі падчас працоўнай сустрэчы ў Лондане 23 красавіка прапанавала сваю «візію на тыя прапановы, якія адкрылі ЗША». Яны датычацца пытання гарантый бяспекі, сярод іншага альтэрнатывы ўдзелу Украіны ў NATO.

– Там ёсць абсалютна канструктыўныя прапановы, як я сказаў, і кантынгент, і фармат пятай папраўкі (артыкул 5 Дамовы аб NATO аб калектыўнай абароне ў выпадку нападу на аднаго з чальцоў Альянсу. – Заўв.). Не самой пятай папраўкі, а менавіта тых сілаў і такой абароны, якую прадугледжвае ў краінах NATO пятая папраўка, – растлумачыў украінскі лідар.

Ён падкрэсліў, што гэта «яшчэ не дакумент, а прапановы» і цяпер Украіна цяпер чакае рэакцыі амерыканскага боку.

Апошнія навіны