BE RU EN

Зяленскі правёў перамовы з Трампам у Рыме

  • 26.04.2025, 11:58

Пасля сустрэчы прэзідэнты прыбылі ў базіліку Святога Пятра.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Рыме правёў сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Пра гэта паведамляе «Суспільне» са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Сяргея Нікіфарава.

Абодва лідары прыбылі ў сталіцу Італіі для ўдзелу ў пахаванні Папы Рымскага Францішка.

Абноўлена

Сустрэча Трампа і Зяленскага ўжо скончылася. Прэзідэнты прыбылі ў базіліку Святога Пятра на цырымонію развітання з Папам Рымскім Францішкам.

Выданне Sky News са спасылкай на крыніцы ў Ватыкане паведаміла, што Зяленскі і Трамп дамовіліся сустрэцца пасля пахавання пантыфіка.

Вядома, што прэзідэнт ЗША не затрымаецца ў Рыме надоўга. Згодна з графікам, а 13:50 паводле менскага часу Трамп павінен адправіцца ў аэрапорт.

Падрабязнасці сустрэчы

У Белым доме заявілі, што Трамп і Зяленскі правялі «прадуктыўную сустрэчу» перад пахаваннем Папы Францішка.

«Прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Зяленскі сустрэліся сёння ў прыватным парадку і правялі вельмі прадуктыўную дыскусію», - сказаў дырэктар у камунікацыях Белага дома Стывен Чэнг, якога цытуе AFP.

Кіраўнік АП Андрэй Ярмак лаканічна пракаментаваў сустрэчу Зяленскага і Трампа. У сваім Telegram-канале ён апублікаваў фота прэзідэнтаў і напісаў: «Канструктыўна».

Нагадаем, што за дзень да візіту ў Рым Дональд Трамп заявіў, што можа сустрэцца з Зяленскім. У Офісе прэзідэнта не давалі каментароў па сустрэчы лідараў, але выданне AFP са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка паведамляла, што сустрэча адбудзецца.

Гэта першая асабістая сустрэча Зяленскага і Трампа пасля сваркі ў Авальным кабінеце.

Нагадаем, што 28 лютага Уладзімір Зяленскі наведаў Белы дом, дзе сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Падчас размовы ў Авальным кабінеце перад журналістамі паміж Зяленскім, Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША «Джэй Ды Вэнсам» успыхнула слоўная сварка.

Апошнія навіны