Пуцініст Кіркораў ледзь не згарэў падчас канцэрта
- 26.04.2025, 12:07
Спявак працаваў над нумарам з феерверкамі, але нешта пайшло не так.
Расейскі спявак Філіп Кіркораў, які падтрымлівае ўварванне РФ ва Украіну, пацярпеў падчас свайго ўласнага канцэрта, піша «Главред».
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, пуцініст Кіркораў апёк рукі падчас канцэрта ў піцерскім БКЗ «Кастрычніцкі». Спявак адпрацоўваў нумар з феерверкамі, але нешта пайшло не так.
Падчас нумару Кіркораў пачаў крычаць не сваім голасам, уздыхаў і крактаў. У канцы перформансу пуцініст рэзюмаваў: «Апёкся».