Зяленскі і Трамп дамовіліся яшчэ раз сустрэцца пасля развітання з Папам Рымскім
- 26.04.2025, 12:59
Інфармацыю пацвердзілі крыніцы Sky News.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэліся напярэдадні пахавання Папы Францішка. Паводле інфармацыі СМІ, яны дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу пасля цырымоніі.
Пра гэта паведамляе Sky News.
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі правялі кароткую сустрэчу ў Ватыкане напярэдадні пахавання Папы Францішка.
Са слоў крыніц Sky News, бакі таксама дамовіліся правесці яшчэ адну размову ўжо пасля цырымоніі развітання з Пантыфікам.
Сустрэча адбылася неўзабаве пасля заявы Трампа аб тым, што мірнае пагадненне паміж Украінай і Расеяй «вельмі блізкае».
Афіцыйнага пацвярджэння дэталяў размовы на гэты момант няма.
Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам 26 красавіка. Абодва лідары знаходзяцца ў Рыме, куды прыехалі на пахаванне Папы Францішка.