BE RU EN

РФ упершыню прызнала ўдзел войск КНДР у вайне супраць Украіны

  • 26.04.2025, 15:29

Захарава падзякавала «сябрам» з Паўночнай Карэі.

Расея ўпершыню публічна прызнала ўдзел войск Паўночнай Карэі ў вайне супраць Украіны. Яны ваююць супраць Сіл абароны Украіны ў Курскай вобласці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву начальніка расейскага Генштаба Валерыя Герасімава, якога цытуюць расСМІ.

Герасімаў падчас даклада расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну аб нібыта заканчэнні аперацыі ў Курскай вобласці пахваліў войскі КНДР. Ён заявіў, што паўночнакарэйскія сілы «дзейнічаючы бок аб бок з расейскімі вайскоўцамі ў Курскай вобласці, паказалі стойкасць і гераізм».

Прадстаўніца расейскага Міністэрства замежных спраў Марыя Захарава заявіла, што «Расея ніколі не забудзе сяброў з КНДР».

Апошнія навіны