BE RU EN

Беларус знайшоў у «Еўраопце» яйкі з сюрпрызам

  • 26.04.2025, 16:47

Відэафакт.

Беларус апублікаваў у TikTok ролік, у якім паскардзіўся на лічынкі ў яйках крамы адной беларускай гандлёвай сеткі ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна. Мужчына папрасіў касіра растлумачыць убачанае, піша telegraf.news.

«Хлопцы, кадзінскі «Еўраопт», бярэм яйкі - у яйках лічынкі… Там дыхаць няма чым», - сказаў на відэа ягоны аўтар. Ён панёс пакаванне з прадуктам на касу, дзе спытаў у касіркі, што гэта такое. У адказ яна паабяцала замяніць тавар пакупніку.

На апублікаваных кадрах заўважана, што ў латку з яйкамі сапраўды былі нечыя лічынкі. Як мінімум пара яек пры гэтым была разбітая.

Апошнія навіны