BE RU EN

Большасць амерыканцаў не ўхваляюць спосабы Трампа для заканчэння вайны ва Украіне

  • 26.04.2025, 17:26

Больш за 56% выступаюць супраць.

Большасць амерыканцаў не ўхваляюць спосаб, якім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спрабуе скончыць вайну Расеі супраць Украіны. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага The New York Times і Siena College, апублікаваныя 25 красавіка.

Між іншым, 56% рэспандэнтаў агулам не ўхваляюць падыход Трампа да вайны, уключаючы 42% тых, хто выказаў катэгарычнае неўхваленне. 35% выказалі падтрымку дзеянням Трамп: 20% - "рашуча ўхваляюць", яшчэ 15% - "у пэўнай ступені ўхваляюць". 9% сказалі, што не могуць адказаць на гэтае пытанне.

Сярод рэспубліканцаў - 74% падтрымліваюць Трампа, а 90% дэмакратаў рашуча не ўхваляюць дзеянні прэзідэнта ЗША.

Апошнія навіны