У Наваполацку на футбольным матчы выпаў снег
- 26.04.2025, 18:35
Відэафакт.
У Наваполацку падчас матчу чэмпіянату Беларусі паміж мясцовым «Нафтанам» і «Смаргонню» пайшоў снег, піша «Трыбуна».
Гульня пачалася пад сонцам, але праз пяць хвілін набеглі аблокі, а затым пайшоў снег, які ішоў блізу сямі хвілін.
Сёння 26 красавіка, у Полацкім раёне тэмпература +6 градусаў.