BE RU EN

Генштаб УСУ раскрыў страты расейскіх і паўночнакарэйскіх жаўнераў у Курскай вобласці

  • 26.04.2025, 20:16

Рахунак ідзе на дзясяткі тысяч.

У Курскай вобласці войска РФ страціла 62 400 сваіх жаўнераў і яшчэ 4500 салдат войска КНДР. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў суботу, 26 красавіка.

Як сказана ў паведамленні, з пачатку правядзення Курскай аперацыі 6 жніўня 2024 года, расейскія страты складаюць 62 400 жаўнераў. З іх загінулымі - 25 200 вайскоўцаў, 36 200 жаўнераў параненымі.

«Дзякуючы гэтаму адбыліся абмены, што дазволіла вярнуць дадому з расейскай няволі сотні нашых ваяроў», - сказана ў паведамленні.

Там дадалі, што агульныя страты войска КНДР на Курскім накірунку складаюць больш за 4500 чалавек забітымі і параненымі.

Апошнія навіны