BE RU EN

На будоўлі ў Менску абрынулася мабільная платформа з працоўнымі

  • 26.04.2025, 20:22

Ёсць пацярпелыя.

Мабільная платформа з двума мантажнікамі ўпала з вышыні 12 метраў на будаўнічай пляцоўцы ў Мtнску, паведамілі 26 красавіка ў прэс-службе МНС.

Пасля падзення рука аднаго працоўнага была заціснутая пад металічнымі канструкцыямі платформы. Работнікі МНС вызвалілі мужчыну і перадалі яго медыкам.

Другому працоўнаму дапамога ў дэблакіроўцы не патрабавалася. Аднак пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён таксама быў шпіталізаваны.

Апошнія навіны