BE RU EN

Захарава патрапіла ў новы скандал у сувязі з прызнаннем удзелу жаўнераў КНДР у вайне супраць Украіны

  • 27.04.2025, 11:01

Прадстаўніца МЗС РФ спаслалася на «дамову паміж краінамі».

Паўночнакарэйскія жаўнеры ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Курскай вобласці паводле чацвёртага артыкула дамовы «Аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве» паміж РФ і і КНДР, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, піша УНИАН.

«Салідарнасць, праяўленая нашымі карэйскімі сябрамі, з'яўляецца праявай высокага, фактычна хаўрусніцкага ўзроўню нашых стасункаў», - адзначыла яна ў каментары «Комсомольской правде».

Акрамя таго, Захарава выказала ўпэўненасць у тым, што сувязі паміж іх краінамі ў далейшым толькі ўмацуюцца і будуць развівацца «ў адпаведнасці з дамоўленасцямі». Неўзабаве нават пачалі з'яўляцца здымкі акупантаў з паўночнакарэйскімі вайскоўцамі. На адным з такіх іх можна ўбачыць з георгіеўскай стужкай («знак расейскай агрэсіі і расейскага свету», забаронены ва Украіне з 15 чэрвеня 2017 года) на касках.

На яшчэ адным апублікаваным у сеціве здымку бачная гутарка паміж расейскімі і вайскоўцамі КНДР з дапамогай перакладчыка. Здымак быў зроблены ў Курскай вобласці, у студзені-лютым 2025 года.

Апошнія навіны