BE RU EN

Былы беларускі футбаліст стаў каталіцкім святаром

  • 27.04.2025, 15:34

І ўжо правёў першую імшу ў новым статуце.

У нядзелю, 27 красавіка, экс-футбаліст МТЗ-РІПА і слонімскага «Камунальніка» Сяргей Гусар прайшоў абрад пасвячэння ў сан ксяндза, піша betnews.by.

Ён правёў сваю першую імшу ў новым статусе ў Слонімскім касцёле святога Андрэя.

Ксёндз Сяргей - сын вядомага ў Слоніме трэнера Аляксандра Гусара, які шмат гадоў працаваў у мясцовым футбольным клубе. З 2003 да 2007 года Гусар-малодшы быў у структуры менскага МТЗ-РІПА, а з 2008 да 2012 выступаў за «Камунальнік» у першай лізе чэмпіянату Беларусі (Д2). Адзін час ён нават быў віцэ-капітанам слонімскай каманды.

Каб павіншаваць экс-футбаліста з новым статусам, у касцёл прыйшлі шмат людзей, якія віталі маладога ксяндза апладысментамі.

Апошнія навіны