BE RU EN

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе

  • 27.04.2025, 18:26

На корце яна сышлася з прадстаўніцай Бельгіі.

Беларуска Арына Сабаленка правяла матч 1/16 фіналу тэніснага турніру WTA 1000 у Мадрыдзе.

На корце яна сышлася з прадстаўніцай Бельгіі Элізэ Мертэнс.

Сустрэча была няпростай, аднак беларуская тэнісістка здолела атрымаць перамогу. На гэта ёй спатрэбіліся тры сэты і больш за дзве гадзіны.

Паядынак закончыўся на карысць Сабаленкі – 3:6, 6:2, 6:1.

Першая ракетка свету выйшла ў 1/8 фіналу, дзе ёй цяпер трэба будзе пазмагацца з пераможцай пары Рэбека МасараваПэйтан Стэрнс.

Апошнія навіны