Украінскі спецназ ліквідаваў групу расейскіх вайскоўцаў і ўзялі палонных
- 27.04.2025, 19:18
Паспяховая аперацыя ў Курскай вобласці.
Сілы спецыяльных аперацый УСУ паведамілі пра паспяховае выкананне задачаў у Курскай вобласці РФ. Сярод іншага ў суботу, 26 красавіка, група 73-га цэнтра ССА ў Курскай вобласці знішчыла групу расейскіх вайскоўцаў 810-й брыгады марской пяхоты.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ССА ў нядзелю, 27 красавіка.
«Выйшлі з Курскай вобласці? Не чулі. Пакуль кіраўнік Генштаба УС РФ Герасімаў дае справаздачу пра "вызваленне" Курскай вобласці ад Сілаў бяспекі і абароны Украіны, аператары 73-га цэнтра Сілаў спецыяльных аперацый УСУ прадаўжаюць паспяхова выконваць задачы ў гэтай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што аператары ССА ўзялі ў палон двух акупантаў 810-й брыгады.