Беларус Шыкаўка забіў за польскую «Карону»
- 27.04.2025, 19:50
Футбаліст адзначыўся голам у браму «Ягелоніі» з Беластока.
У нядзелю «Карона» Яўгенія Шыкаўкі прымала «Ягелонію». Гаспадарам, якія дзейнічалі другім нумарам, удалося абгуляць трэцюю каманду Экстраклясы, піша «Трыбуна».
Рахунак у матчы адкрыў якраз Шыкаўка, які з'явіўся ў стартавым. На шостай даданай хвіліне першага тайму беларускі форвард ударам галавой ва ўпор расстраляў браму «Ягелоніі».
Гол Шыкаўка адсвяткаваў разам з партнёрамі каманды.
Апошні раз Шыкаўка забіваў у чэмпіянаце Польшчы яшчэ ў мінулым сезоне. У заключным туры беларус аформіў дубль у матчы з «Лехам» (2:1). З таго часу сухая серыя нападніка ў Экстракласе склала 11 месяцаў і два дні або 28 матчаў. У гэтым сезоне Шыкаўка пабіваў брамы толькі ў Кубку Польшчы. У 1/16 фіналу, які адбыўся ў лістападзе 2024-га, забіў два мячы дубля «Леха» (3:1).
Пасля нядзельнага гола Шыкаўкі ў браму «Ягелоніі» заляцела яшчэ два мячы. Госці адказалі толькі адным дакладным ударам і саступілі 1:3. Шыкаўку замянілі на 78-й хвіліне. Ад парталу Flashscore ён атрымаў адзнаку 7,3. Вышэйшыя за яго балы толькі ў траіх футбалістаў «Кароны».