Лаўроў: Расея адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША
- 27.04.2025, 20:01
Крэмль адрэагаваў на прапанову Трампа.
Расея не атрымлівала ад ЗША прапановаў аб перадачы кіравання АЭС, а калі і атрымае, то заявіць, што перадача кантролю немагчымая.
Пра гэта заявіў у інтэрв'ю CBS міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.
«Не, мы не атрымлівалі такой прапановы, а калі і атрымаем, то растлумачым, што кіраванне Запарожскай АЭС знаходзіцца ў распараджэнні расейскай дзяржаўнай карпарацыі "Расатам", пад назіраннем персаналу МАГАТЭ, які стала прысутнічае на аб'екце і ажыццяўляе маніторынг», – сказаў Лаўроў.
Міністр таксама дадаў, што «АЭС знаходзіцца ў надзейных руках».
Нагадаем, што перадача Запарожскай АЭС пад кантроль ЗША была адным з асноўных пунктаў праекту мірнай дамовы, прапанаванай прадстаўнікамі Дональда Трампа.