Раскрытая сувязь паміж ростам дзіцяці і школьнай паспяховасцю
- 28.04.2025, 9:26
Высокія дзеці вучацца лепш за нізкіх.
Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта Дэлавэра і каледжа Святога Анзэльма выявілі нечаканую ўзаемасувязь паміж ростам дзяцей і іх паспяховасцю ў школе. Даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе Economics and Human Biology (EHB).
Каманда прааналізавала звесткі амаль 500 тысяч падлеткаў і выявіла, што 2,5% самых высокіх навучэнцаў апярэджваюць самых нізкіх на 18-19% стандартнага адхілення. Такая розніца параўнальная з эфектам дадатковых заняткаў і трэнінгаў.
Сувязь росту з поспехамі была асабліва прыкметная пры навучанні англійскай мове: дзеці, якія вылучаюцца ростам сярод аднакласнікаў, паказвалі лепшыя вынікі.
Спробы растлумачыць феномен лепшым здароўем высокіх дзяцей не мелі поспеху. Улік такіх фактараў як атлусценне і наведвальнасць толькі ўзмацніў выяўленую карэляцыю. Хоць умовы ранняга дзяцінства (харчаванне, догляд) сапраўды ўплываюць на абедзве зменныя, яны не поўнасцю тлумачаць выяўленую сувязь.
Даследнікі адзначылі, што выяўленыя адрозненні хоць і статыстычна значныя, але даволі малыя. Аднак яны могуць назапашвацца з часам, патэнцыйна ўплываючы на будучыя адукацыйныя і кар'ерныя траекторыі.
Праца адкрывае новыя пытанні аб тым, як фізічныя характарыстыкі дзяцей уплываюць на іх школьны досвед. Навукоўцы плануюць вывучыць, ці захоўваецца гэтая заканамернасць ва ўмовах дыстанцыйнага навучання, калі рост менш заўважны.