СМІ раскрылі, як рыхтавалася сустрэча Трампа і Зяленскага
- 28.04.2025, 9:32
Да апошняга ніводная са старон не анансавала гэтыя перамовы.
Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зелянскага і Дональда Трампа ў базіліцы Святога Пятра 26 красавіка адбылася дзякуючы збегу абставін і дзякуючы магутнай працы дыпламатаў, піша CNN.
У суботу ў базіліцы панавала напружаная цішыня. Сусветныя лідары прыбылі аддаць апошнюю даніну павагі Папу Францішку. Падчас развітальнай цырымоніі па пантыфіку нечакана адбылася гістарычная сустрэча - Трамп і Зяленскі правялі першую асабістую размову пасля канфлікту ў Белым доме ў лютым.
Гэта была асаблівая сустрэча ўнутры высокага нефа базілікі. Мужчыны ў чорных мантыях прыйшлі з двума чырвонымі крэсламі, ахоўнікі, агенты сакрэтнай службы ЗША і чыноўнікі стварылі напружаную атмасферу. Побач з уваходнымі дзвярыма Трамп і Зяленскі твар у твар — не за сталом перамоў, а проста за двума крэсламі.
«Я бачу, што ён стаў спакайнейшы. Я думаю, што ён разумее карціну. І я думаю, што ён хоча ўкласці ўгоду», - сказаў Трамп, каментуючы перамовы.
Са слоў амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў, сустрэча стала вынікам намаганняў дыпламатаў, якія некалькі дзён падахвочвалі лідараў дамовіцца аб асабістай размове.
Пасля сустрэчы Трамп рэзка раскрытыкаваў Пуціна:
«Я хачу, каб ён спыніў агонь, сеў і падпісаў дамову. Я думаю, што ў нас ёсць межы пагаднення, і я хачу, каб ён яго падпісаў, скончыў з ім і проста вярнуўся да жыцця».
Аднак, улічваючы зменлівасць рыторыкі Трампа ў дачыненні да Крамля ў мінулым, застаецца пытанне, наколькі працяглай будзе яго крытычная пазіцыя. Нягледзячы на сімвалізм месца - Ватыкан як цэнтр заклікаў да міру - канкрэтных вынікаў сустрэчы аб спыненні вайны не агучана.