BE RU EN

У гарадскіх маршрутках трэба будзе прышпільвацца

  • 28.04.2025, 9:44

На грамадскае абмеркаванне вынеслі праект змены.

У Беларусі на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект аб змяненні Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў. Адная з навацый, якія прапануюць унесці, тычыцца гарадскіх маршрутак.

Калі праект увойдзе у сілудзеянне перавозчыкам давядзецца абсталяваць транспартныя сродкі рамянямі бяспекі. Размова ідзе аб гарадскіх аўтобусах катэгорыі М2. Фактычна да такога транспарту належаць маршрутныя таксі, піша «Точка».

У праекце прапісана, што ў гарадскіх маршрутках рамяні бяспекі могуць быць і двухпунктавымі.

А вось на пасажырскіх сядзеннях "аўтобусаў катэгорыі М2 і М3 класа III, якія выкарыстоўваюцца для выканання прыгарадных і міжгародніх аўтамабільных перавозак" павінны будуць стаяць трохпунктавыя рамяні.

Плануецца, што гэта норма набудзе моц з 1 студзеня 2027 года.

Абмеркаванне праекта працягнецца да 5 траўня - за гэты час кожны можа пакінуць заўвагі і прапановы на Прававым форуме Беларусі.

Апошнія навіны