Якія дакументы ў Беларусі часцей за ўсё падрабляюць?
- 28.04.2025, 11:01
Нечаканая статыстыка Дзяржкамітэта судэкспэртыз.
Дзяржкамітэт судэкспэртыз сказаў, якія дакументы найчасцей падрабляюць у Беларусі. Спецыялісты нагадалі, што выраб, выкарыстанне, збыт фальшывых дакументаў прыводзіць да крымінальнай адказнасці. Крымінальнае пакаранне пагражае і за выкарыстанне чужога афіцыйнага дакумента без яго падробкі. Супрацоўнік менскай управы Дзяржкамітэта Марына Кудравец, словы якой падаюць «Минск-Новости», расказала пра тое, якія дакументы ў Беларусі падрабляюць часцей за іншыя.
- Рэцэптурныя бланкі на набыццё лекавых прэпаратаў, пасведчанні кіроўцы, лісты непрацаздольнасці і іншыя дакументы, якія прадастаўляюць якія-небудзь правы або вызваляюць ад абавязкаў, - канстатавала спецыяліст.
Марына Кудравец таксама дадала, што крымінальная адказнасць у такіх справах надыходзіць у Беларусі з 16-гадовага ўзросту.