Ва Украіне вынеслі другі прысуд Януковічу
- 28.04.2025, 11:23
Яшчэ 15 гадоў завочна.
Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч атрымаў другі прысуд ва ўкраінскім судзе. 15 гадоў зняволення прысудзілі экс-прэзідэнту за падбухторванне да дэзерцірства і арганізацыю незаконнай перапраўкі праз мяжу, паведамляе «Фокус».
Пра гэта паведаміў Офіс генеральнага пракурора Украіны 28 красавіка.
Падольскі раённы суд Кіева прызнаў Януковіча і экс-намесніка начальніка Управы дзяржаўнай аховы Канстанцін Кабзара вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў.
Чацвёртаму прэзідэнту Украіны прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай перапраўкі асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны і падбухторванне да дэзерцірства (ч. 2 арт. 332, ч. 4 арт. 27 ч. 2 арт. 408 КК Украіны).
Тым часам Кабзару - 10 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнай перапраўкі асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны і дэзерцірства (ч. 2 арт. 332, ч. 2 арт. 408 КК Украіны).
"Прыняты прысуд стаў чарговым вынікам Офіса Генпракурора ў працэсе прыцягнення да адказнасці былых украінскіх чыноўнікаў, якія садзейнічалі расейскай агрэсіі супраць нашай дзяржавы", - расказалі ў Офісе генеральнага пракурора.