Аператары дронаў УСУ вызвалілі трох украінскіх байцоў з палону
- 28.04.2025, 12:19
Дзіўнае відэа.
Экіпажы БПЛА 1-й асобнай танкавай Северскай брыгады ювелірнымі скідамі з дронаў прымусілі ворага ўцячы і пакінуць нашых байцоў. Потым дроны вывелі іх да бяспечных пазіцый, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Аператары выведвальных дронаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны выявілі варожую групу, якая захапіла ў палон 3 украінскіх байцоў. 2 экіпажы БПЛА нашай брыгады вылецелі на перахоп і знішчэнне супраціўніка. Падчас аперацыі аператары аддзялілі ворага ад украінскіх ваяроў і з дапамогай скідаў прымусілі акупантаў адступіць», - адзначаецца ў каментары да запісу.