BE RU EN

У Гішпаніі і Партугаліі перастала працаваць электрычнасць

  • 28.04.2025, 14:20

З перабоямі працуе і мабільная сувязь.

Як паведамляецца ў мясцовых чатах і ў сацсетках, як мінімум у Лісабоне, Порту, Галісіі, Валенсіі, Сорыі і іншых гарадах поўнасцю перастала працаваць электрычнасць, у тым ліку на вуліцах. Таксама з перабоямі працуе мабільная сувязь.

Як расказалі мясцовыя жыхары, электрычнасць знікла, магчыма, ва ўсёй Гішпаніі і Партугаліі з 11:35-11:40 паводле мясцовага часу.

Афіцыйных пацвярджэнняў гэтаму пакуль няма.

Пазней стала вядома, што ў Мадрыдзе часткова эвакуююць станцыі метро, паведамляюць гішпанскія радыёстанцыі.

У цэнтры горада з-за масавага адключэння электрычнасці не працуюць святлафоры, утварыліся буйныя заторы, перадае радыёстанцыя Cadena SER.

Апошнія навіны