BE RU EN

Стала вядома адна з магчымых прычын маштабнага блэкаўта ў Еўропе

  • 28.04.2025, 15:53

Дзве найбуйнейшыя электрычныя кампаніі Гішпаніі вядуць расследаванне.

Некалькі еўрапейскіх краін днём панядзелка, 28 красавіка, засталіся без электразабеспячэння. Аб праблемах з энэргетыкай вядома ў Гішпаніі і Партугаліі.

Як паведамляе Euronews, аб адсутнасці электраэнэргіі паведамлялі таксама жыхары Андоры і памежных з Гішпаніяй раёнаў Францыі. Паводле апошняй інфармацыі, далейшыя адключэнні былі зафіксаваныя аж у Бэльгіі.

Цяпер афіцыйна прычына блэкаўту - не вядомая. Але дзве найбуйнейшыя электрычныя кампаніі Гішпаніі, Endesa і Iberdrola, ужо расследуюць інцыдэнт.

У той жа час, партугальская нацыянальная электрычная кампанія REN назвала магчымай прычынай праблемы – пажар на паўднёвым захадзе Францыі, на гары Аларык. Гэты пажар пашкодзіў высакавольтную лінію электраперадач паміж Перпіньянам і ўсходняй Нарбонай.

Нагадаем, у панядзелак, 28 красавіка, у шэрагу еўрапейскіх краін пачалі паведамлялі аб маштабных перабоях з электразабеспячэннем.

Аб праблемах з энергазабеспячэннем заяўлялася ў Гішпаніі, Партугаліі і Андоры, а таксама ў адным з рэгіёнаў Францыі.

Апошнія навіны