Прэзідэнт Нямеччыны паабяцаў, што яна будзе наймацнейшай падтрымкай Украіны ў Еўропе
- 28.04.2025, 17:01
У той самы час краіна ўмацоўвае свае ўзброеныя сілы.
Нямеччына будзе і далей надаваць Украіне вайсковую дапамогу, застаючыся яе найбуйнейшай падтрымкай у Еўропе, і ў той жа час умацоўваць свае ўзброеныя сілы і інвестыцыі ў нямецкую абаронную прамысловасць.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Нямечыыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у штаб-кватэры NАТО ў Брусэлі 28 красавіка, падчас урачыстасцяў з нагоды 70-годдзя ўступлення Нямеччыны ў NАТО, паведамляе "Еўрапейская праўда".
- Мы і надалей будзем заставацца самай моцнай падтрымкай Украіны ў Еўропе, будзем бараніць яе свабоду, суверэнітэт і еўрапейскую будучыню, - падкрэсліў Штайнмаер.
- Сёння, калі вайна Пуціна супраць Украіны працягваецца з поўнай сілай, а Злучаныя Штаты маюць моцны ціск на сваіх еўрапейскіх супольнікаў, Нямеччына, як я думаю, знаходзіцца ў вызначальнай пазіцыі. Менавіта таму я звяртаюся да вас, да вашых супольнікашў, не толькі з падзякай, але і з заклікам да неадкладных дзеянняў, - падкрэсліў Штайнмаер.
- Нямеччыну заклікаюць дзейнічаць - і мы пачулі гэты заклік, мы зразумелі пасланне, - дадаў ён. І звярнуўся да генеральнага сакратара NАТО Марка Рутэ з запэўненнем, што «вы можаце на нас разлічваць».
«Мы будзем і надалей умацоўваць нашы ўзброеныя сілы - Бундэсвер - і павялічваць інвестыцыі ў нашу абаронную прамысловасць. Мы будзем настойліва працаваць над выкананнем сваіх абавязкаў у рамках рэгіянальных планаў NАТО », - падкрэсліў прэзідэнт Нямеччыны.