BE RU EN

Беларуску з фальшывымі штампамі ў пашпарце затрымалі ў Польшчы

  • 28.04.2025, 17:06

Яна ехала з Польшчы ва Украіну.

27 красавіка польскія памежнікі затрымалі грамадзянку Беларусі, якая ехала з пашпартам, дзе былі падробленыя штампы, распавядае польская памежная служба.

Беларуска ехала з Польшчы ва Украіну і перасякала мяжу ў пункце пропуску Карчэва. Польскім памежнікам яна паказала пашпарт, у якім былі чатыры падробленыя штампы аб памежным кантролі. Гэтыя штампы павінны былі пацвердзіць, што яна падарожнічала праз аэрапорты Кракава і Варшавы, а таксама легалізаваць пратэрмінованае знаходжанне ў Польшчы.

Жанчыну абвінавацілі ў выкарыстанні падробленых дакументаў. Яна прызнала абвінавачанне і добраахвотна пагадзілася на пакаранне - шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на адзін год. Пашпарт беларускі канфіскавалі як доказ у справе.

Апошнія навіны