БЧ паведаміла аб затрымцы цягнікоў
- 28.04.2025, 19:17
Яны прыбудуць са спазненнем да дзвюх гадзін.
Беларуская чыгунка паведаміла аб затрымцы цягнікоў №6595 Крычаў — Магілёў і №633 Камунары — Гародня з тэхнічных прычын. Яны прыбудуць са спазненнем да дзвюх гадзін.
Адзначаецца, што спецыялісты ўжываюць усе неабходныя захады для таго, каб вярнуць цягнікі ў графік і забяспечыць пасажырам дастаўку ў месцы прызначэння.
Для атрымання актуальнай інфармацыі аб часе прыбыцця цягнікоў можна звярнуцца ў Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі праз тэлефон 105.