Матчы турніру «Мастэрс» у Мадрыдзе перапынілі праз блэкаўт
- 28.04.2025, 19:26
Усе панядзелкавыя тэнісныя матчы скасаваныя.
З васьмі запланаваных на першы працоўны дзень тыдня гульняў арганізатары паспелі правесці толькі дзве.
Яшчэ шэсць матчаў перанесеныя. Папярэдне - на заўтра. Хаця ў іх паспяховым правядзенні ў аўторак таксама нельга быць упэўненым. Прычына - масавае адключэнне электрычнасці, якое закранула не толькі Мадрыд, але і іншыя раёны Гішпаніі і Партугаліі.
Перабоі з пастаўкай электразабеспячэння пачаліся на Пірэнейскім паўвостраве пасля поўдня. Яны робяць немагчымай далейшую гульню ў тэніс нават пры натуральным асвятленні ў сувязі з тым, што на корце дзейнічае аўтаматычная сістэма вызначэння аўтаў, а лінейныя суддзі ўжо два гады не працуюць на такіх турнірах.
Арына Сабаленка ў панядзелак павінна была правесці матч чацвёртага раунда. Яе спаборницай з'яўляецца амерыканка Пэйтан Сцірнс.