BE RU EN

Беларусам на прыкладзе Rammstein і Кіркорава паказалі, чаму нельга спальваць сухую траву

  • 29.04.2025, 9:25

Раней для гэтай мэты залучалі Шварцнэгера.

Яшчэ адзін «шэдэўральны» ролік апублікавалі на сваёй старонцы ў TikTok беларускія ратавальнікі. Гэтым разам пераканаць беларусаў не спальваць сухую расліннасць на сваіх пляцах МНС паспрабавала з дапамогай сусветных зорак — нямецкага метал-гурта Rammstein і «караля» расейскай эстрады Філіпа Кіркорава, піша «Тэлеграф».

Свой новы інфармацыйна-асветніцкі ролік беларускае МНС стварылі на папулярным супрацьпастаўленні «чаканне — рэальнасць». У якасці «чакання» аўтары роліка выкарысталі кадры з выступу Rammstein, вядомых сваімі відовішчнымі пiратэхнічнымі шоў з выкарыстаннем сапраўдных агнямётаў. Сумную «рэальнасць» у роліку беларускіх ратавальнікаў прадстаўлялі кадры з выступу (ці рэпетыцыі — з кароткай нарэзкі відэа цяжка меркаваць) Кіркорава.

Гэтым ролікам ратавальнікі тонка намякнулі на тое, што вынік спальвання травы можа быць зусім не такім, як вы чакаеце. Больш за тое, раней спецыялісты ведамства ў сваёй уласцівым сацсеткам іранічнай манеры нагадалі, што, акрамя сумных наступстваў пажару, які можа справакаваць спальванне сухой расліннасці, за гэтыя дзеянні ў Беларусі прадугледжаны штраф. Мінулай восенню, каб нагадаць беларусам пра немалы штраф (сёння ён складае да 1260 рублёў), МНС «залучыла» Арнольда Шварцнэгера.

Апошнія навіны