The Guardian: УСУ рыхтуюцца да вераломства Пуціна
- 29.04.2025, 9:54
Украінскія вайскоўцы не вераць у «замірэнне» да 9 траўня.
Ва УСУ чакаюць летняга наступу войска РФ, а таксама расчараваныя спробамі Трамп прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў. На Харкаўшчыне ўкраінская артылерыя чакае наступ ворага з боку ракі Аскол, паведамляе рэсурс The Guardian .
Са слоў украінскіх абаронцаў, галоўная мэта супраціўніка на гэтым адцінку фронту – траса R79, якая вядзе ў бок Купянска, а з захопам гэтага горада вораг гатовы ўзяць курс на Харкаў.
Сяргей з 1-й Нацгвардыі «Буравій» заявіў, што задача ягонай брыгады - не даць супраціўніку фарсаваць раку.
Для гэтай мэты артылерыя і абстрэльвае лагістыку ворага ў тыле. Супраціўнік пакуль не робіць спроб навесці пантонную пераправу, бо яе ўвесь час знішчае артылерыя УСУ.
Не падганяе да лініі фронту супраціўнік і бранятэхніку, бо па ёй адразу ж наносяць удары беспілотнікі.
Каб прарваць лінію абароны УСУ войска Пуціна перасела з бронемашын на квадрацыклы і цывільныя аўтамабілі.
Пакуль лінія фронту на гэтым адцінку практычна не мяняецца, а баі ідуць з пераменным поспехам. Самая вялікая актыўнасць войска Пуціна назіраецца на Данбасе.
І калі ў раёне Пакроўска УСУ сітуацыю стабілізавалі, то ў раёне Канстанцінаўкі УС РФ наступаюць.
Украінскія абаронцы супраць таго, каб Кіеў прызнаў Крым часткай РФ. З іх слоў, гэта не Трампу вызначаць, дзе пралягаюць межы Украіны.
Кіраўнік горада Купянска Андрэй Бяседзін заявіў, што горад пад пастаянным абстрэлам з боку РФ. У горадзе застаецца блізу 750 чалавек. Ва УСУ рыхтуюцца да летняга наступу варожага войска. Галоўнымі ў гэтай справе будуць артылерыя і дроны.