У Гішпаніі і Партугаліі амаль аднавілі пастаўкі электраэнэргіі
- 29.04.2025, 10:47
Але прычыну адключэння электраэнергіі дагэтуль не назвалі.
Улады Гішпаніі і Партугаліі прыклалі нямала намаганняў, каб аднавіць працу транспартных сетак і інфраструктуры пасля таго, як масавае адключэнне электраэнэргіі прывяло да спынення працы абедзвюх краін. Financial Times
Аператар гішпанскай сеткі Red Eléctrica заявіў, што да 6 раніцы паводле мясцовага часу ў аўторак больш за 99% попыту на энэргію было адноўлена пасля таго, як мільёны людзей правялі ноч у цемры.
Адзначаецца, што амаль праз 24 гадзіны пасля пачатку адключэння ўлады яшчэ не назвалі прычыну адключэння электраэнэргіі. Прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчэс заявіў у тэлевізійным звароце позна ў панядзелак, што "ўсе магчымыя прычыны аналізуюцца".
Як піша FT, нацыянальны чыгуначны аператар Гішпаніі Renfe заявіў у аўторак, што некаторыя паслугі будуць працаваць у звычайным рэжыме, сярод іншага цягнікі паміж Мадрыдам і Барсэлонай. Некаторыя прыгарадныя рэйсы вакол Мадрыда таксама аднавіліся, але рух метро ў гішпанскай сталіцы застаецца спыненым. Aena, найбуйнейшы аператар аэрапортаў Гішпаніі, папярэдзіў аб працягу перабояў у палётах.