Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў аб пагрозе ядзернай вайны
- 29.04.2025, 10:56
У выпадку зацягвання баявых дзеянняў ва Украіне.
Зацягванне вайны ва Украіне яшчэ на некалькі гадоў можа прывесці да выкарыстання ядзернай зброі, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.
Паводле ягоных слоў, мэйнстрымавыя СМІ часта пішуць, што ў выпадку працягу баявых дзеянняў "расейцы ўпадуць, украінцы вернуць сабе сваю тэрыторыю, і ўсё вернецца да таго, што было да вайны". Аднак "гэта не тая рэальнасць, у якой мы жывём", адзначыў віцэ-прэзідэнт ЗША. The Moscow Times
Паводле слоў Вэнса, прэзідэнт Дональд Трамп паставіў перад сваёй камандай задачу ўсімі сіламі дабівацца спынення вайны і пастаянна вяртацца да стала перамоў, каб знайсці развязанне Расея прапануе свае ўмовы ўрэгулявання, Украіна — свае, "і задача дыпламатыі — паспрабаваць звесці гэтыя дзве стараны разам", адзначыў Вэнс.
"Самы вялікі прарыў у тым, што мы прымусілі іх гаварыць аб тым, што ім трэба, каб спыніць вайну", - дадаў віцэ-прэзідэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што цяпер настроены больш аптымістычна ў дачыненні да ўрэгулявання, чым два тыдні таму, а два тыдні таму быў больш аптымістычны, чым двума месяцамі раней.