BE RU EN

Зяленскі адпрэчыў «замірэнне» Пуціна да 9 траўня

  • 29.04.2025, 11:00

Прэзідэнт Украіны запатрабаваў неадкладнага спынення агню на 30 дзён.

Абвешчанае прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным замірэнне з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - гэта "чарговая спроба маніпуляцый", якая заклікана забяспечыць Расні "цішыню" на час вайсковага парада, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. “Мы шануем жыццё людзей, а не парады. Менавіта таму мы думаем - свет думае, - што няма прычын чакаць 8 траўня. І агонь павінен быць спынены не на некалькі дзён, каб потым зноў забіваць”, - сказаў Зяленскі ў вечаровым звароце да жыхароў Украіны.

Замест замірэння на некалькі дзён украінскі лідар запатрабаваў "неадкладнага, поўнага і безумоўнага" спынення агню мінімум на 30 дзён.

"Каб было гарантавана і надзейна, - гэта тое, што можа даць аснову рэальнай дыпламатыі", - падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама нагадаў, што ЗША ў рамках мірных перамоў прапаноўвалі спыніць баявыя дзеянні на месяц яшчэ ў сакавіку і Кіеў пагадзіўся пайсці на гэта. У сваю чаргу, у Белым доме заявілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама хоча ўбачыць пастаяннае спыненне агню, а не часовае замірэнне. Са слоў прэс-сакратаркі Белага дома Кэралайн Левіт, праз баявыя дзеянні Трамп усё больш расчароўваецца як у Пуціне, так і ў Зяленскім.

Апошнія навіны