BE RU EN

Латвія адправіла Украіне 1500 баявых дронаў

  • 29.04.2025, 11:27

Беспілотнікі пастаўляюцца ў рамках так званай «кааліцыі дронаў».

Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс абвясціў аб адпраўцы Украіне чарговай партыі баявых беспілотнікаў.

Пра гэта ён напісаў у Х, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Са слоў міністра, беспілотнікі пастаўляюцца ў рамках так званай «кааліцыі дронаў».

«Яшчэ 1500 баявых дронаў накіроўваюцца з Латвіі ва Украіну. У першай палове года дзве латвійскія кампаніі паставяць 12 тысяч дронаў у рамках кааліцыі дронаў», - напісаў Спрудс.

Як вядома, кааліцыя, якую ўзначальвае Вялікабрытанія і Латвія, была запушчаная ў студзені 2024 года для ўзмацнення магчымасцяў Украіны ў галіне беспілотных лятальных апаратаў.

24 сакавіка стала вядома, што "кааліцыя дронаў" выдала 20 млн еўраў з агульнага фонду для закупкі выведвальных дронаў (ISR) тактычнага ўзроўню для Сіл абароны Украіны.

1 красавіка паведамлялася, што Латвія накіравала ва Узброеныя сілы Украіны яшчэ 1500 баявых беспілотнікаў.

Апошнія навіны