Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы Рымскага «праз бяспеку і лагістыку»
- 29.04.2025, 12:18
Таксама ў яе былі «іншыя мерапрыемствы».
Памочнік Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў эфіры «Еўрарадыё» расказаў, чаму яна не паехала на пахаванне Папы Рымскага Францішка.
Спачатку Кучынскі заявіў аб "праблемах бяспекі", якія звязаны з арганізацыяй мерапрыемства:
- Гэта адна з самых вялікіх цырымоній і спецыяльных аперацый. Таму лагістычная арганізацыя, ды яшчэ і ў апошнюю хвіліну, вельмі складана.
Ціханоўская сапраўды хацела паехаць і выказаць сваю пашану Папу. Але праз два чыннікі: лагістычныя цяжкасці і таго факта, што былі іншыя мерапрыемствы, гэта проста не атрымаўся.