Маск назваў самую вялікую праблему Кітая
- 29.04.2025, 12:56
КНР сутыкнулася з экзістэнцыйным крызісам.
Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск уважае за дэмаграфічны калапс самай сур'ёзнай праблемай Кітая ў доўгатэрміновай перспектыве.
"Гэта тычыцца практычна кожнай краіны на Зямлі", – напісаў бізнэсмэн у сацсеткі Х. Ён назваў падзенне ўзроўню нараджальнасці ў Кітаі экзістэнцыйнай праблемай.
Так Ілан Маск пракаментаваў даследаванне Pew Research Center. У ім гаворыцца, што насельніцтва КНР скарачаецца трэці год запар і смяротнасць перавышае нараджальнасць. У 2024 годзе, паводле звестак спецыялістаў, насельніцтва КНР скарацілася на 1,39 млн чалавек і склала 1,408 млрд.