BE RU EN

На мяжы з Польшчай — велізарная чарга

  • 29.04.2025, 14:23

1500 легкавых аўтамабіляў і 70 аўтобусаў чакаюць выезду з Беларусі.

Да заканчэння трох выходных дзён чарга легкавога транспарту і аўтобусаў у бок Польшчы застаецца істотнай. Паводле інфармацыі на 13:00, амаль 1600 транспартных сродкаў чакаюць уезду на тэрыторыю пункта пропуску «Тэрэспаль», паведамляе Onliner.

Улічваючы прагназаваны рост пасажыраплыні ў Польшчу, беларускі бок напярэдадні прыняў меры для павелічэння колькасці супрацоўнікаў у зменах. Гэта дазволіла паскорыць афармленне людзей і транспарту ў пункце пропуску «Берасце» ў абодвух кірунках.

Апошнія навіны