Расейскія вайскоўцы выпрабавалі новую тэхніку штурму, але нешта пайшло не так
- 29.04.2025, 16:27
Украінская артылерыя «разабрала на малекулы» тэхніку УС РФ.
Расейскія акупанты на Тарэцкім кірунку паспрабавалі новую тэхніку штурму. Яны выкарыстоўвалі «зашытую» бронекалону, якую адправілі для нападу з розных кірункаў.
Пра гэта паведамілі ў 28-й брыгадзе УСУ імя Рыцараў Зімовага Паходу.
У той дзень расейскія акупанты надумалі паэкспэрыментаваць з камбінаванай тактыкай штурму на Тарэцкім кірунку. Гэтым разам яны надумалі падчас чарговага нападу сумясціць зашытую бронеколону і хуткасныя матацыклы, адначасова адправіўшы іх у напад з розных флангаў.
Зрэшты, варожая задума не рэалізавалася. Калону спыніла ўкраінская артылерыя і «разабрала на малекулы» расейскую тэхніку.
«Пілоты 28-й брыгады з ББПС «Успышка», падраздзяленні «Kurt&Company», R.V. 3-га механізаванага батальёна, а таксама нашыя сябры з РУБпАК «Фенікс», 93 АМБр і іншых сумежных падраздзяленняў супольнымі намаганнямі знішчылі байкераў і «замангаленую» ББМ. А дэсант спачатку раскрышылі скідамі і FPV, а затым зачысцілі пяхотнікі», - расказалі ў брыгадзе.