BE RU EN

Да +21°С абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі 30 красавіка

  • 29.04.2025, 21:18

Чакаецца пераменная воблачнасць.

Да плюс 21 будзе ў краіне 30 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Чакаецца пераменная воблачнасць. Днём па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні», – паведамілі ў цэнтры.

Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 14 па поўначы да плюс 21 па поўдні.

Апошнія навіны