BE RU EN

Вэнс распавёў пра будучыню Маска пасля таго, як ён пакіне Белы дом

  • 3.04.2025, 17:14

Праца мільярдэра, са слоў віцэ-прэзідэнта ЗША, «нават блізка не скончаная».

Мільярдэр Ілан Маск (найбагацейшы чалавек свету паводле версіі Forbes, яго багацце — $386,8 млрд) застанецца «сябрам і дарадцам» адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа нават пасля таго, як пакіне Дэпартамент эфектыўнасці ўрада , які ён курыруе, заявіў віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс у інтэрв'ю праграме Fox&Friends на тэлеканале Fox News, ягоныя словы прыводзіць New York post.

«Вядома, ён працягне быць дарадцам», – сказаў Вэнс. Са слоў віцэ-прэзідэнта, бізнэсовец «застанецца сябрам і дарадцам» як для яго, так і для Трампа.

«Маск прыйшоў, і мы сказалі: нам трэба зрабіць урад больш эфектыўным, нам трэба, каб вы скарацілі гэту неймаверна раздзьмутую бюракратыю, якая перашкаджае волі амерыканскага народа і каштуе занадта дорага», - адзначыў ён.

Бізнэсоўцу сказалі, што гэта зойме амаль шэсць месяцаў, на што ён і «падпісаўся». «Праца DOGE нават блізка не скончаная. Праца Ілана нават блізка не скончаная», - падкрэсліў Вэнс.

Ён адзначыў, што DOGE павінна зрабіць яшчэ шмат працы і што яна будзе працягнутая і пасля Маска.

Апошнія навіны