Знятая чацвёртая пячатка
- Аляксандр Няўзораў
- 30.04.2025, 12:46
Пуціну было самотна.
Пуцін падпісаў указ аб прысваенні аэрапорту Валгаграда гістарычнай назвы “Сталінград".
"Прысваенне міжнароднаму аэрапорту Валгаград гістарычнай назвы не цягне за сабой змяненне ўстаноўленага наймення гэтага геаграфічнага аб'екта”
Адбылося: знятая “чацвёртая пячатка". Яна захоўвала закрытай труну з вусатай брыдотай. З той самай, што падпарадкоўваючыся сваёй параноі беспакарана ператварыла ў трупы 20 мільёнаў чалавек.
Сталін на афіцыйным, дзяржаўным узроўні вернуты ў ранг святынь і замацаваны.
Яго імя з гэтага часу - сімвал “гонару, мужнасці і гераізму”.
Доўгі час Сталін існаваў у паўсмузе, часам вылазячы ў свет у выглядзе блатных тату і аматарскіх помнікаў за памыйніцай.
А сёння ён атрымаў ад Пуціна цалкам афіцыйнае прызнанне і новую ўладу над мазгамі дзяцей, унукаў і праўнукаў тых людзей, якіх ён знішчыў у лагерах і сутарэннях.
Зразумела, што Пуціну было самотна. Яго світа, вядома, маньякі, але маньякі дробныя і тупазубыя.
А ў асобе Вісарыёныча ў Пуціна, нарэшце з'явіўся сапраўдны сябар і партнёр. Варта разумець і тое, што афіцыялізацыя сталіншчыны канчаткова развяжа рукі крамлёўскаму крывасмоку.
Аляксандр Няўзораў, «Телеграм»