BE RU EN

Зяленскі: Расейцы павінны пераймацца не праз парад у Маскве

  • 30.04.2025, 9:04

Прэзідэнт Украіны анансаваў новы дыялог з ЗША.

Акупанты павінны асцерагацца не таго, як пройдзе парад у Маскве 9 траўня, а таго, што вайна дагэтуль трывае. Такую заяву зрабіў учора позна ўвечары прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён таксама анансаваў новы дыялог з ЗША аб пытанні ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць РФ.

Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што толькі санкцыі могуць прымусіць Расею сесці за стол перамоў. Паводле ягоных слоў, Крэмль павінен рабіць дакладныя крокі на шляху да міру і першы з іх - спыненне агню.

Зяленскі адзначыў, што цяпер расейцы ўстурбаваныя правядзеннем параду ў Маскве 9 траўня, хаця напраўду ім варта задумацца аб тым, як закончыць вайну.

Прэзідэнт Украіны таксама паведаміў, што абмяркоўваў з РНБА новыя санкцыі супраць РФ. Паводле ягоных слоў, яны павінны быць сінхранізаваныя з санкцыямі Еўразвязу для дасягнення выніку. Акрамя таго, Кіеў рыхтуецца да новага раўнда перамоў з Вашынгтонам наконт узмацнення санкцыйнага ціску з боку ЗША.

Апошнія навіны