BE RU EN

Аперацыя «Януковіч»: як Расея хацела вярнуць прэзідэнта-ўцекача

  • 30.04.2025, 9:59

Масква рыхтавала палітычную аперацыю перад уварваннем.

Расея рыхтавала палітычную аперацыю вяртання былога прэзідэнта Віктара Януковіча да ўлады. Паводле задумы, гэта павінна было стварыць ілюзію "законнага" аднаўлення рэжыму.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна распавёў генерал-маёр Ілля Паўленка.

Адначасова з падрыхтоўкай вайсковага ўварвання Расея рэалізоўвала і палітычны сцэнар - вяртанне да ўлады Віктара Януковіча.

Паводле ягоных слоў, Януковіч знаходзіўся ў Беларусі, а ў Кіеве пачалі судовы працэс наконт магчымага прызнання яго легітымным прэзідэнтам.

"Суд пачаў разгляд гэтае пытанне і сышоў у дарадчы пакой. Гэта азначала, што ў кожны момант суддзя можа аднавіць судовае пасяджэнне і сказаць, што Януковіч сапраўды цяпер з'яўляецца легітымным прэзідэнтам”, - падкрэсліў Паўленка.

Так Расея магла выкарыстоўваць гэтую сітуацыю для дэманстрацыі свету, што ва Украіне нібыта адбыўся “пераварот”, і апраўдаць сваю агрэсію спробай “аднавіць законную ўладу”.

Акрамя таго, са слоў Паўленкі, Масква спадзявалася, што кіраўніцтва Украіны ўцячэ з краіны.

Прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму тэлефанавалі з заклікамі пакінуць Кіеў.

"Дарэчы, нельга выключаць, што расейцы самі ж правялі такую аперацыю: звязаліся з кімсьці з заходніх кіраўнікоў і сказалі “дайце яму прытулак, эвакуюйце, таму што мы не хочам яго забіваць” ці нешта накшталт гэтага”, - выказаў здагадку генерал-маёр.

У сакавіку 2023 года паведамлялася, што былога ўкраінскага прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча будуць судзіць за падбухторванне да дэзерцірства і арганізацыю незаконнай перапраўкі праз дзяржмяжу.

Улетку таго ж года ў суд быў накіраваны абвінаваўчы акт у дачыненні да прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча за захоп дзяржаўнай улады ў 2010 годзе.

Апошнія навіны