«Гэта быў жах, падлеткі па галовах ішлі»
- 30.04.2025, 10:22
У Магілёве стаяла вялізная чарга.
У выходныя ля кінатэатра Starlight у Магілёве сабраўся вялікі натоўп - мясцовыя жыхары прыйшлі на акцыю з удзелам блогераў і бясплатнай шаўрмой. Планавалася раздаць 100 порцый, але ахвочых было значна больш. Жыхарка горада паказала відэа з месца падзей, піша «Зеркало».
Аўтарка відэа расказала, што сітуацыя ля кінатэатра Starlight у Магілёве ледзь не выйшла з-пад кантролю з-за вялізнага натоўпу: «Гэта проста быў жах, арганізацыі ніякай, ледзь не затапталі адзін аднаго!»- паскардзілася яна.
Паводле ейных слоў, цісканіна пачалася пасля абвяшчэння пра бясплатную раздачу 100 порцый шаўрмы: «Гэта быў жах, падлеткі па галовах ішлі, каб атрымаць шаўрму».
Жанчына адзначыла, што далёка не ўсе прыйшлі дзеля ежы: «Там больш не галодныя былі, а падлеткі хацелі сустрэчы і фота з блогерамі. Усё было б нармальна, калі б усё гэта пісьменна арганізавалі».
У каментарах многія раскрытыкавалі акцыю і яе ўдзельнікаў, аднак былі і тыя, хто шкадаваў, што «прапусціў такое»:
«Якім трэба быць галодным, каб пайсці на такое дзеля нейкага лаваша. Жах. Гэта масавы збор нават небяспечны для жыцця»
«Тыповая сітуацыя, калі людзі гатовыя душыцца і марнаваць тры гадзіны, каб зэканоміць 5 рублёў. Ужо бачылі такое з марозівам, піцай і г.д.».
«Было 100 штук бясплатна, а прыперлася 1000»
«Гэта што, столькі галодных? Мне сорамна за Магілёў»
«Значыць, трэба пакараць тых, хто так пажартаваў з дзяцей».
«На дурніцу і воцат салодкі»