BE RU EN

Папулярная платформа для праграмістаў купіла ШІ-распрацоўніка з беларускімі каранямі

  • 30.04.2025, 10:38

Яго заснаваў ураджэнец Віцебска.

Zencoder, ШІ-платформа для праграмістаў з Крамянёвай даліны, купіла кампанію Machinet. Як піша OL, інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце платформы.

Machinet - распрацоўніка ШІ-асістэнтаў для напісання кода. Характэрна, што ў гэтага праекта беларускія карані. Яго заснаваў ураджэнец Віцебска Уладзіслаў Янчанка.

Кампанія працуе з 2021 года. У яе больш за 100 тысяч загрузак у экасістэме JetBrains. За колькі яе купіла Zencoder, не ўдакладняюць.

Zencoder - гэта платформа для распрацоўнікаў, якая дапамагае пісаць код. Яе лічаць канкурэнтам для GitHub Copilot і іншых гульцоў у гэтай сферы.

У паведамленні сказана, што ў выніку ўгоды карыстальнікі Machinet атрымаюць больш багаты досвед распрацоўкі з пашыранымі магчымасцямі Zencoder. А тая ў сваю чаргу ўмацуе пазіцыі на хуткарослым рынку памочнікаў ШІ-кадавання.

Апошнія навіны