Фрык Мядзведзеў
- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 30.04.2025, 11:18
Яшчэ і рота не адкрыў, а ўжо было зразумела.
Ён зноў з'явіўся. Мядзведзеў. Былы прэзідэнт Расеі. Яшчэ і рота не адкрыў, як было зразумела, што зараз пальюцца лаянкі.
Магчыма, у Мядзведзева асаблівая роля - агучваць тое, што не можа сказаць Пуцін. Мабыць, сказанае Мядзведзевым і ёсць сапраўднае стаўленне вярхоў нашай краіны да спынення агню і прапанаваных наступных перамоў.
Але партрэт «рэжыму» Мядзведзеў, усё ж, магчыма, пісаў з роднай натуры: «Калі гэтыя...фрыкі безгаловыя нешта гавораць, то далёка не заўсёды яны гэта гавораць ад імя...народа». Мы не сталі б ужываць лаянак Мядзведзева, але, фактычна, сказанае дакладна ў дачыненні да Пуціна, Лаўрова, Мішусціна, іншых кіраўнікоў.
Дадамо, што згоды народа на 24 лютага ці, скажам, на павышэнне пенсійнага ўзросту кіраўнікі не пыталіся. Сунулі краіну ў топку самі як бы «ад імя народа».
Тэлеграм-канал «СерпомПо»